хостинг беларусь

Stol-Kam Kamenets

"Haвiны Камянеччыны" 7 верасня 2002 года

    Нявыдуманае: Нашы землякi бачылi цуд

 

Дзiўную гiсторыю расказаў мне благапрыстойны ветэран-франтавiк, паважаны жыхар Камянца Канстанцiн Пракопавiч Пячко, якому ўжо 75.

 

...У сакавiку 1945-а, пасля чарговай спробы ўзяць штурмам непрыступны Кёнiгсберг (цяпер Калiнiнград), якi вайскоўцы тады называлi «Кёнiгсбергскiм катлом», ён — дзевятнаццацiгадовы юнак — быў цяжка паранены i шпiталiзаваны. Крыху пазней саракагадовыя землякi, што вярнулicя з лiнii фронту, дзе бралi ўдзел ва ўзяццi горада-крэпасцi, па сакрэту расказалi яму аб выратавальнай дапамозе Прасвятой Багародзiцы. Шэптам, азiраючыся вакол сябе, апавядалi, што дзесяткi тысяч воiнаў абедзвюх армiй спадобiлiся адначасова бачыць Царыцу Нябесную ў вогненным стаўпе над полем бою (у тыя гады адкрыта гаварыць аб Боскай дапамозе было небяспечна).

Яўленне Прасвятой Багародзiцы было грозным для ворага i благадатным да абаронцаў святой рускай зямлi. Яе дапамогаю Кёнiгсберг быў узяты цаною «малой крывi»... Малады хлопец на ўсе жыццё запомнiў ix сведчаннi. Аднак вельмi доўга гаварыць аб тым услых было не прынята, а афiцыйная версiя ўзяцця непрыступнага горада была зyciм iншай. Слова ж Боскае сведчыць: «Тайну цареву (государственную) прилично хранить, а о делах Божиих объявлять похвально».

 

Маючы велiзарную патрэбу падзялiцца тым, што зведаў у жыццi, Канcтанцiн Пракопавiч у час размовы шкадаваў аб тым, што моладзь, якой так неабходна ўмацаванне веры, у гэты цуд без доказаў цяпер не паверыць...

Больш падрабязна пра той цуд расказаў вiдавочца i непасрэдны ўдзельнiк штурму Кёнiгсберга, жыхар Ратайчыц, Мiкалай Максiмавiч Дземiдзюк, якому неўзабаве споўнiцца 80.

...Былы танкicт 3-га Беларускага фронту сведчыць, што цуд яўлення Прасвятой Багародзiы адбыўся ў сакавку-красавiку 1945 года, каля палудня. А перад тым разам з галоўнакамандуючым, маршалам Г.К.Жукавым, прыбылi афiцэры i пяць свяшчэннiкаў, якiя мелi з сабою ўсё неабходнае для малебна — абраз распяцця Хрыста Выратавальнiка i абраз Царыцы Нябеснай.

Пасля малебна перад боем адбылося асвячэнне ўсяго воiнства цалаваннем Крыжа i Святых iкон, пасля чаго Мацi Боская благадатна вырашыла перамогу над ворагам. Ззяючая Багародзiца явiлася дзiўным чынам, бачная ўciм i ўсюды ў небе над горадам. Iмгненна нямецкая зброя аказалася недзеяздольнай супраць рускай армii пад покрывам Царыцы Нябеснай. Немцы з жахам кiдалi зброю i тысячамi здавалicя ў палон.

 

Яшчэ адно пацверджанне цуду:

 

Дзякуй Богу, фактычны матэрыял, што пацвярджае словы ветэранаў - франтавкоў, апублiкаваны ў кнiзе Мiнскага выдавецтва Беларускага Экзархата «Чаму я веру ў Бога». Яе

аўтар — прафесар Беларускай Акадэмii навук Biктap Вейнiк. На стар.241-242 чытаем; «Под Кенигсбергом наши войска выдохлись. Приехал главнокомандующий фронтом с иконой и священниками. Священники отслужили молебен и с иконой пошли

к передовой, прямо на стену огня. Вдруг стрельба прекратилась — у немцев отказало всё оружие, и Кенигсберг был взят с моря и суши. Все пленные немцы в один голос говорили, что видели в небе Мадонну, падали на колени, и многие поняли, Кто помогает русским... Многие командиры перед боем и сам маршал Жуков говорили: «С Богом!».

Хоць i Мкалай Максмавiч Дземiдзюк атрымаў нялёгкае ранение, аднак за тое, што застаўся жывым, да гэтага дня не стамляецца дзякаваць Прасвятой Багародзiцы «Яко Достойно Есть!»,

 

Mixaiл MAKCIMOBIЧ.

РЕКОМЕНДУЕМ ПОСЕТИТЬ:

Стояние за Истину
Официальный сайт Казанской епархии
Страничка Константина Гордеева: журнал Первый и Последний
Каменец и окрестности