Stol-Kam Kamenets

 

ГІСТАРЫЧНАЯ  ДАВЕДКА

    

    У аснове назвы горада Камянец - слова “камень”. Каменкамі называлі раней

(да 18-19 стагоддзя) каменныя збудаванні рознага прызначэння: напольныя печы, невяльчкія цагельні, а так сама цагляныя дамы.  У Камянцы знаходзілася старажытная каменная вежа. Вакол яе утварыліся паселішча, якія і атрымалі сваю назву ад гэтага камянца ці камяніцы. У розныя гістарычныя перыяды назва нашага Камянца гучала па рознаму:  пры пабудове камянецкай вежы у 1276 годдзе дойлідам Алексам па загаду валынскага князя Уладзіміра Васільковіча называўся Кам'янец, затым, многія гісторыкі таго часу сталі зваць яго Камянец-Руські, гэтая назва захавалася да ўваходжання паселішча ў Вялікае княства Літоўскае (1366г.), тады ён стаў называцца Камянец-Літоўскім.  А з 1940 года - Камянец.

    Заснаваны у другой палове 13 стагоддзя у якасці паўночна-заходняга фарпоста рускіх зямель Камянец становіцца паселішчам з развітымі рамёствамі і гандлем.  Праз яго праодзіць важны гандлёвы шлях Брэст-Вільня, які звязвае беларускія землі з Украінай, Польшчай і Прыбалтыкай, а таксама месцам частага наведвання валынскіх князёў і аб'ектам іх саперніцтва за гэты населенны пункт.

    У 1382 годзе Камянец захапіў Януш Мазавецкі, а праз год Ягайла вяртае яго Вялікаму княству Літоўскаму.

    1409 год - напярэдадні Грунвальдскай бітвы валікі князь літоўскі Вітаўт прымае у Камянцы пасла папы Рымскага Аляксандра V.

    1503 год - Камянец-Літоўск атрымаў герб і Магдэбургскае права ад караля Аляксандра I і карыстаўся ім да 1776г.

    1520 год - Камянец-Літоўск становіцца адмістраційным цэнтрам Падляскага ваяводства

 (да 1566г.)

  1566 год - Камянец-Літоўск пераходзіць у Брэсцкі павет утворанага Берасцейскага ваяводства.

  1795 год - пасля разделу Польшчы Камянец-Літоўск і Высока-Літоўск з ваколіцамі далучаны  да Расіі.

    1915-1916 - тэрыторыя знаходзіцца пад уладай Аўстра-Венгрыі;

    1916-1918 - Германіі;

    1918-1919 - Украінскай народнай Рэмпублікі;

    1920-1939 - Польшчы;

    У верасні 1939 года Камянец-Літоўск і Высока-Літоўск з ваколіцамі уваходзяць у склад БССР.

    15 студзеня 1940 года утвораны Камянецкі раён з цэнтрам Камянец, а 12 кастрычніка 1940 года - утвораны Высокаўскі раён з цэнтрам Высокае.

З гэтых дзён Камянец і Высокае называюцца без слова “Літоўск”.

    З 1941 года па 22.07.1944 года раён быў акупіраваны фашысцкімі захопнікамі.

    У 1942 годзе яўрэі абодвух раёнаў падвергнуты фашысцкаму “Халакосту” .

    4.05.1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 216 жыхароў вёскі Лескі і спалілі 54 сядзібы.

  Памяць аб ахвярах фашызму захоўваецца у 48 помніках баявой славы, абелісках, мемарыяльных дошках.

    17.04.1962 г. Высокаўскі і Камянецкі раёны аб'яднаны ў адзін - Камянецкі.

    24.06.1983 г. Камянец атрымаў статус горада.

    1990 г. У гістарычным цэнтры Камянца адкрыты помнік заснавальніку горада.

    Снежань 1991г. Кіраўнікі Расіі, Украіны, Беларусі ў Віскулях Камянецкага раёна падпісалі Белавежскае пагаднанне аб утварэнні СНГ.

   У раёне  захавалася мноства помнікаў культуры, архітэктуры, архіялогіі і гісторыі, якія уяўляюць сабой частку гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Усяго 114 аб'ектаў.

    У г.Камянец знаходзіцца адзін з найбольш старажытных і унікальных помнікаў абарончага дойлідства - Камянецкая вежа (13ст.)

  Цікавую групу помнікаў архітэктуры складаюць праваслаўныя храмы 18ст.:  Спаса-Праабражэнская царква (в.Дзмітравічы), царква Раства Багародзіцы (в.Вайская).

    Каталіцкія храмы:  Троіцкі касцёл (1733г, в.Воўчын) Фундатарам касцёла быў падскарбій Вялікага княства Літоўскага Станіслаў Панятоўскі, бацька апошняга польскага караля Сніслава Аўгуста Панятоўскага;  Троіцкі касцёл (1872г, г.Высокае).

    Помнікі сядзібна-паркавай архітэктуры:  

-    Сядзібна-паркавы комплекс г.Высокае 1895г.

-    Сядзібна-паркавы комплекс в.Грамяча сяр.19ст.

   У 2003 годзе у в.Шастакова Войскага сельвыканкома адбылося урачыстае адкрыццё мемарыяльнай пліты Р.Траугуту, аднаму з кіраўнікоў паўстання 1863-1864гг. у Польшчы, на Беларусі і ў Літве.

 

 

Метадыст аддзела культуры

Камянецкага райвыканкама  І.М.Федарэнка