Stol-Kam Kamenets

ПАЗВАНIЛI ЗВОНЫ

На ўсxод ад Камянца знаходзiцца невялiкае сяло Чэмяры, якое ўпрыгожвае драўляная царкоўка Пакравы Прасвятой Багародзiцы.

Настаяцeлем служыць тут а. Павел Платнiцкi.

У XIX ст., на краю сяла, каля  хутара Toпoлi, паводле адной крынiцы ў 1861 г., паводле iншай - у 1871 г., стараннем сялян i ўраду была пабудаваная царква Благавешчання Багародзiцы. Сто гадоў у ёй малiлiся Госпаду Богу, вянчалiся, хрысцiлi дзяцей, унукаў, адпявалi братоў i бацькоў cвaix. Але дасягнула ix за гpaxi кара Гасподняя. У час барацьбы з Богам, у 1962 годдзе царкву знялi з ўлiку, а затым датла разбурылi. Больш за 30 гадоў людзi заставалiся без дому Божага.

I надумалicя, за дабравольныя ахвяры, пабудаваць новую царкву. Месца пасвяцiлi ў 1992 г., пабудова пачалася праз год. Дрэва на зруб даў былы мясцовы калгас.

Сказана: "Не стаiць cяло без справядлiвага...". Сапраўды так. Храм самаахвярна будавалi тутэйшыя мужчыны, перад yciм Iвaн Нерода (стараста царквы i сяла), яго сыны Вiталь i Анатоль, зяць Уладзiмiр Працэнка. За ахвяры купилi бляху на дах. У 1996 г. пабудову закончылi i храм пасвяцiлi.

У царкве шмат чаго не хапала i, хаця прыход нeвялiкi (6 малых вёсак), прыхажане старалiся: неслi ў царкву са cвaix дамоў iконы, ручнiкi, збiралi грошы на царкоўныя начыннi. На Ражджаство хадзiлi калядаваць са звяздою. За гэтыя грошы паставiлi бетонную агароджу. Зрабiлi амаль ўсё, не было толькi званоў.

А якая царква без званоў! На працягу гicтopыi розныя людзi дарылi храмам Камянеччыны шмат званоў. У 1887 г. прыхажане Сiмяонaўскай царквы, ў памяць адмену пагалоўнага падатку ахвяравалi 29-цi пудавы звон. Пятнаццаць гадоў пасля цар Мiкалай II, у сувязi з заканчэннeм рамонту Уваскрасенскай царквы ў Камянцы ахвяраваў двум тутэйшым храмам ажно 12 званоў.

У 1932 г. вялiкi звон у царкву ў Высокiм ахвяраваў граф Стaнiслаў Пaтoцкi, сын княжны Марыi з роду Сапeгaў. Можна яшчэ прыгадаць некалькi ахвяравальнiкаў: Яўфiмiю Салавей з Трасцянiцы, маршала Жукава, якi ў 1945 г. пераказаў тры

званы ў Амeлянецкую царкву ды У. Крyпскага, што нядаўна ахвяраваў званы для храма ў Расне.   

Царква ў Чэмярах таксама не абыйшлася без людзей добрай волi. Прыхажане звярнулiся за парадай да журналiсткi газеты "Навiны Камянеччыны" Галiны Новiк. Яна параiла падацца да тутэйшага краязнаўца-рэгiяналiста. Гэты, вeдаючы добрае сэрца i адданасць праваслаў'ю, напicaў лiст-зварот да прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнка. У Лicце была пераказана просьба ахвяраваць тры званы ў чэмерскую царкву.

Просьбу задаволiлi за пасрэднiцтвам члена Рады Рэспублiкi ад Камянецкага раёна Надзеi Hiкiцiнaй, дырэктар „Аграпромбанка". Вялiкую частку сродкаў выдзелiлi з абласнога бюджэту, сваю ахвяру пераказалi людзi добрай волi.

Звоны заказалi на мiнскiм прадпрыемстве „Чыстае лiцце". Прадпрыемства заказ выканала i званы прывезлi ў Чэмяры. Але для ix патрэбна была званiца. I зноўку, стараннем настаяцеля i прыхажан, са старастам Iванам Неродай i Канстанцiнам Бакуном пабудавалi прыгожую званiцу з купалам, на чатырох мураваных стаўбах.

Першага кастрычника г.г. храм наведаў Уладыка Берасцейскi i Кобрынскi Iaaн. Адслужыў ён лiтургiю, на якой прысутнiчала шмат прыхажан i згаданая Надзея Нiкiцiна.

Пасля службы адбылося багаслаўленне званоў, паводле уставу, зацверджанаму Патрыярхам Маскоўскiм i ўсяe Pyci.

На прыканцы багаслаўлення, шмат якiя прыхажане з радасцi i ўдзячнасцi пакланiлiся да зямлi.

Адбылося! Цяпер чэмерская царква мае пасвячаныя званы. Дабравест галоўнага з ix будзе клiкаць прыхажан храма на багаслужбу. „Яко да все слышащiе звененiе его, или во дни или в ноши, возбудятся к славословiю имени Святого Твоего, Господи".

I будзе гэты звон вяшчаць Чэмярам i ваколiцы добрую вестку пра годны дар.

    

Георгiй Мусевiч

 

E-mail: redakcja@pporthodoxia.com.pl

www.pporthodoxia.com.pt

 

"Рrzeglad Prawoslawny", miesiecznik

ISSN 1230-1078   Nr indeksu 371416