Stol-Kam Kamenets

НА ЗЯЛЁНЫХ ДАЛОНЯХ УЗГОРКА

 

Каменны Свята-Сiмяонаўcкi храм, якiм у Камянцы не стамляюцца любавацца i гараджане, i гocцi, быў заснаваны 24 мая (6 чэрвеня) 1912 года. Дзень эакладкi пeршага каменя адпавядле памяцi Святого Ciмяона Дзiўнагорца (596 г.). Асвячэнне збудаванага храма адбылося 1 (14) верасня ў гонар Прападобнага Сiмяона Столпнiка (459г.).

 

Дарэчы, вepaceнь асенены Богам як сёмы ад стварэння свету месяц, першы дзень якога з'яўляецца начаткам i асвячаны благаславеннем.

У гэтым месяцы Ноеў каўчэг спынiўся на гараx Apapaцкix. У гэтым месяцы Прарок Маiсей сышоў з гары са скрыжалямi Закона. У гэтым жа мeсяцы ветхазаветныя першасвяшчэннiкi толькi аднойчы ў год уваходзiлi ў Святая Святых. Сямёрка з'яўляецца свяшчэннай лiчбай.

Паводле вядомага свяшчэннiка Льва Пaeўскaгa, - падрабязных сведчанняў аб  Сiмяонаўскiм храме i прыходзе  з самага пачатку iснавання ix  у нас няма пад рукамi. У генеральнай рэвiзii 1562 года з iмем пастыра Сiмяонаўскага а.Андрэя пералiчваюцца i зямельныя фундушы, якiмi ён карыстаўся. У 1654 годзе за Сiмяонаўскiм храмам лiчылася частка зямлi, што раней належала Благавешчанскай княжацкай царкве. 3 дакументаў за 1759 год вiдaць, што Сiмяонаўскi храм у той час быў драўляны  да тагo стары, што ў iм немагчымы былi багаслужэннi. Царкоўны рыштунак, мiж тым, быў багаты... У 1760 годзе замест старой была збудавана на сродкi прыхаджан на тым жа месцы драўляная царква, упрыгожаная трыма куполамi  адзiн на сярэднiм храме i два  над франтонавымi вежамi, мiж якiмi была галерэя. Храм меў крыжавiдную форму, бо алтap i прытвор былi значна звужаны, i сярэднi корпус рэзка выдзяляўся сваёю велiчынёю; на усю шырыню эаходняй сцяны над уваходам былi хоры. 1 лютага 1835 года быў выдадзены Указ Лiтоўскaй  Духоўнaй  Канciсторыi  аб далучэннi да прыхода Сiмяонаўскай царквы яшча двух камянецкiх прыходаў  Раждзественскага i Васкрэсенскага...

29 верасня 1839 года Ciмяонаўскi прыходскi ў Камянцы храм перайменаваны ў Саборную царкву... Храмавая iкона Сiмяона Столпнiка належыць мастацкаму пэндзлю князя Абамелика. Ён напiсаў гэты абраз у 1855 годзе ў час стаянкi гвардыi ў Камянцы...»

Хачу звярнуць увагу на тое, што велiчны каменны храм Св. Сiмяона Столпнiка будаваўся з перспектывай, бо ў 1912 годзе хрысцiян у Камянцы было менш як адна трэцяя насельнiцтва. Аднак воляю Боскаю было наканавана ўзвесцi такi велiчны храм-помнiк на святым месцы.

 

МАКАРЫЙ  ЗНАЧЫЦЬ ШЧАСЛIВЫ

 

Шчасцем называецца мера чалавечага дачынення да Хрыста-Выратавальнiка.

Адметна, што заснаванне Св.-Сiмяонаўскага каменнага храма адбылося на 12-ы дзень памяцi перанясення мошчаў Св. Прападобнапакутнiка Макарыя  Цудатворцы Пераяслаўскага, iгумена Св.-Васкрэсенскага манастыра ў Камянцы, а на 7-ы дзень пасля асвячэння храма  ушанаванне пакутнiцкай смерцi Св.Макарыя (1678г.)

Вядома, што браця Брэсцкага Cв.-Ciмяонаўскага манастыра малiтоўна пpaciлa Св.Пятра (Maгiлy), каб ён прызначыў iгумeнам Св.Макарыя (Такарэўскага). Аднак Св.Макарыю наканавана было 19 гадоў быць iгуменам Камянецкага Св.-Васкрэсенскага манастыра. Св.-Васкрэсенскi прыход у 1637 годзe пeрaўтвораны ў мужчынскi манастыр, заснаваны Кiеўскiм мiтрапалiтам Св. Пятром (Магiлаю) з умовай, каб у яго "былi прызначаны толькi манахi, над якiмi нiхто не меў бы нiякога права, акрамя яго, мiтрапалiта, i то з ведама Экзарха Канстанцiнопальскага". Да нас дайшоў гэты выдатны дакумент ад 7 жнiўня 1637 г., якi мае cведчанне аб Cв.-Bacкpэсенскiм манастыры  фiлiялe Купяцiцкага Цудатворнага манастыра. Спадобячыся Хрысту, праз подзвiг служэння Царкве, Святы Макарый асвяцiў зямлю Камянецкую, Цудатворныя мошчы яго  iгумена Камянецкага  эахоўваюцца цяпер у храме Ражства Прасвятой Багародзiцы ў Чаркасах.

Хачу верыць, што Божай Ласкаю i Царкоўнай Дапомогай святое iмя Макарыя будзе больш шануемым ва ўcix храмах Камянеччыны, а Камянецкая Св.-Сiмяонаўская царква набудзе часцiнку яго святых мошчаў для ўшанавання служыцелямi i прыхаджанамi нашага храма! Паводле Св. Яфрэма Сiрына, "блажен, кто со страхом, трепетом и благоговением приступает к Пречестным Тайнам Спасителя, сознавая, что принимает в себя неразрушимую жизнь".

Надзвычай докладна раскрываецца воля Боская праз жыццё чалавечае. Дзень заснавання каменнага Свята-Смяонаўскага храма (на сродкi выдзеленыя царом Miкалаем II) у 1912 годзе для камянецкай сям'i Мхаiла i Аляксандры Гайдукевiчаў быў энамянальны Боскiм Даром  нараджэннем сына. Хлопчых неўзабаве быў прысввчаны Господу праз Святое Хрышчэнне i благаславенне iмeм Iаaнa ў гонар славутага Iаана Хрысцiцeля. Зазначу, што асвячэнне храма адбылося праз тры днi пасля ўсекнавения галавы Св.Iаана Прадцечы, а дзень Св.Сiмяoнa Столпнiка пераўтварае вогненны стоўп, што сягае скрозь вечнасць у Пасху: iм душа Iаана Хрысцiцеля асвяцiла пустку сёмага месяца ад стварэння свету. Taкiм чынам трохдзённы смутак змяняецца стаўпом славы нябеснай...

Як вядома ўжо, нашаму земляку Iаану Мiхайлавiчу Гайдукевiчу споўнiлася 90

гадоў. Не выпадкова Гасподзь выбраў i захоўвае яго як вернага сведку рэстаўрацыi княжацкага стаўпа i зaснавання храма Св.Сiмяона Столпнiка. Адметна таксама i тое, што заснавальнiк

Камянца  князь Уладзiмiр  у святым хрышчэннi таксама Iаан.

Иоанн

Михайлович Гайдукевич

Шчырае споведнiцтва сцiплага працаўнiка (Iаана Мiхайлавiча, якi прайшоў скрозь цяжкiя гады адкрытага богаборства. дастойна павагi. Ен i цяпер шчыры сведка Царквы, служыць Нябеснай Айчыне падобна Сiмяону Столпнiку i Iаану Хрысцiцелю, якiя прадстаяць ля прастола i нясуць эстафету Веры, Надзеi i Любовi ўciм людзям.   

Шматгадовымi стараннямi Iаана Mixaйлавiча ў гонaр Боскi, разам з прыснапамятным мiтрафорным пратаiерэем Алексiем Патокай, былi эахаваны цaркоўныя святынi ад знявагi: блaгаўпрыгожаны ў час ганенняў храм, пабудаваны прыступкi з трох бакоў да яго, дагледжаны i агароджаны царкоўны пагост, а таксама пабудаваны царкоўны домiк для хрышчэння. Дзякуючы малiтвам сцiплага прыхаджанiна, не згасаў агонь веры ў лампадах нашай цэрквы.

 

Шануючы праведнiка, мы тым самым пaвaжаем Волю Боскую, здзяйсняемую праз яго, што сведчыць аб благапрыстойнaсцi.

 

Мiхaiл МАКCIМОВIЧ. Фота Miкалая ШУМА.

"Навiны Камянеччыны"  №71(6812) 11 верасня 2002 года, стр.3.