Stol-Kam Kamenets

ТАЯМНIЦЫ ЗЯМЛI КАМЯНЕЦКАЙ

 

Шэраг  гiстарычных  падзей  i  паданняў,   звязаных  з

Камянеччынай, знайшлi месца ў летапiсах, нарысах i падручнiках.

У тых набытках i праца людзей надзвычайнай прафесii  археолагаў.

 

На працягу апошнiх чатырох гадоў камянчане не раз бачылi ля старажытнай вежы, на першы погляд, дэiвакоў з рыдлёўкамi, якiя, на думку цiкаўных, заўжды капалi «не там»: маўляў, нe ў тым месцы, дзе да вайны былi «жыдоўскiя» дамы, бо для чаго, як не «па жыдоўскае золата», прыехалi археолагi. Кожны з такiх цiкaўных дарадчыкаў лiчыў за гонар пераадрасаваць археолагаў дакладна ў «тое» месца, дзе «мусiць быць» закапанае золата. Не злiчыць, колыi было выслухана баек пра нiбыта знойдзеныя кiмсьцi i калiсьцi мячы i даспехi. якiя быццам бы затым былi прададзены за велiзарныя грошы... Але, ведаючы сваю справу, археолагi ўпарта капалi i капалi «не там». I вось настаў час падзялiцца з шаноўнымi мeстачкоўцамi i жыхарамi Камянеччыны тымi таямнiцамi, што хавае зямля Камянецкая.

Сумесная археалагiчная экспедыцыя Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi, гiстарычнага Факультэта БрДУ, Брэсцкага краязнаўчага музея працуе ў Камянцы i яго ваколiцах звычайна ў лiпенi. Цiкаўнасць да экспедыцыi ў Камянец пашыраецца. I сёлета ў рамках даўняга супрацоўнiцтва нашу экспедыцыю наведаў доктар археалогii, дырэктар Iстытута мiжнародных стасункаў у Лодзi пан Марэк Олендукi. Спадзяемся, што ў будучым пры спрыяльных акалiчнасцях экспедыцыя па вывучэннi мiнуўшчыны Камянца зможа набыць статус мiжнароднай...

Што датычыць папярэднiх даследаванняў, дык ix галоўнай мэтай было вызначэнне тапаграфii старажытнага Камянца, якая,

пададзеная ў падручнiках i энцыклалёдыях, не з'яўляеццa дакладнай. Iснавала меркаванне, што вежа знаходзiлася ўнутры драўлянага замка  гата быў, маўляў, адзiны абарончы комплекс. Аднак, зыходзячы э аналiзу закладзеных шурфаў (выкапаных дзеля вывучэння культурнага пласта квадратных цi прамавугольных калодзежаў), можам з упэўненасцю казаць пра тое, што вежа была асобнай абарончай адзiнкай са сваёй сicтемай ipвoў i валоў Старажытнае гарадзiшча (плошчай да 1 га) канца 13-14 ст. знаходзiлася на захад ад яе, на тым месцы, дзе зараз падмуркi зруйнаванай фiьматэкi, iнтэрнат i гаспадарчыя пабудовы гiмназii. 3 цягам часу горад пашыраўся. Ужо ў 15-17 ст. ён расцягнуўся ўздоўж paкi, i яго ўсходнiя межы заканчвалiся прыкладна ля былога Дома пiянераў. Матэрыялы, эдабытыя пад час раскопак (ляпная i ганчарная керамiка, разнастайныя кафлi, манеты Вялiкага Княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiтай, наканечнiкi стрэлаў, нажы, спражкi, праселкi i iнш.), сведчаць аб тым, што першапачаткова на месцы Камянца было паселишча 10 стагоддзя. Гэта пацвярджае ляпная керамiка, знойдзеная ў нiжнiх пластах. Большасць матэрыялаў, вядома, прадстаўлена рэчамi канца 13-17 ст., што пацвярджае летапiсныя звесткi пра заснаванне горада Уладзiмiрам Васiлькавiчам iменна ў апошняй чвэрцi 13 ст.

Надзвычай цiкавыя вынiкi далi даследаваннi мясцовасцi «манастыр» на правым беразе ракi Лясной. 3вecткi пра Уваскрэсенскi манастыр i паданне пра тое, як ён пры маскоўскай навале пайшоў пад ваду, прывялi археолагаў на выцягнутую з захаду на ўсход выспу ў пойме ракi. Невялiкая плошча ўскрытай зямлi дала новыя высновы.

У час раскопак прасочаны культурны пласт сярэдневяковага паселiшча i рэшткi пахаваных 15-i асоб. (На жаль, большасць такiх пахаванняў зiшчана пры пераворванHI зямлi, магiлы зруйнаваны, а косткi бессiстэмна раскiданы на глыбiнi ад 10 да 40 см).

Але некалькi пахаванняў усё ж захавалася цалкам. Папярэднi аналiз пахавальнага абраду (нябожчык пакладзены на захад, pyкi складзены на грудзях або жываце), а таксама рэчы, што спадарожнiчалi тым людзям, у культурным пласце  керамiка, нажы, праселка, асялок, касцяныя гузiкi, бронэавыя накладкi на пас i iнш.  усё гэта дaе падставу суаднесцi тыя пахаваннi i паселiшча (эпоха сярэдневякоўя) з iснаваннем Камянца.

Акрамя таго, у нiжнiх слаях даследаваннага паселiшча знойдзены рэчы эпохi бронзы  крэмневыя ножападобныя пласцiны i наканечнiк стралы, а таксама ляпная керамiка, характерная для эпохi ранняга сярэдневякоўя. Адсюль вынiкае, што знакамiтая мясцовасць «манастыр» тулiла старажытных жыхароў Камянеччыны ў розныя эпохi гicтарычнага развiця.

Далейшае дaследаванне несумнeнна прынясе новыя матэрыялы i адкрыццi, дазволiць глыбей зазiрнуць у мiнуўшчыну Бацькаўшчыны. А Вам, шаноўныя камянчане,  ганаровая роля: захаваць i абаранiць гiсторыю i памяць cвaix продкаў пiльнай увагай да археалагiчных помнiкаў Вашай зямлi. А тых, хто ўсе ж гaрыць жаданнем пасля ад'езду экспедыцыi ўзяць рыдлёўку i капаць пасля нас з мэтай знайсцi золата, запэўнiваем: збанок з золатам не знойдзеце, а рыдлёўку ўткнеце ў памяць нашых продкаў.

I статак кароў прагонiце не па праху памерлых, а па ix душах. Патлумачце гэта i cвaiм дзецям, якiя, не ўсведамляючы, што робяць, часам гуляюць у футбол знойдзеным чалавечым чэрапам. Патлумачце iм святое!

А за паразуменне i дапамогу выказваем шчырую падзяку намеснiку старшынi) райвыканкома М.С.Кухарчуку, мэру Камянца В.А.Патоцкаму, дырэктару гiмназii Н.Д.Патоцкай, навуковаму супрацоўнiкy абласнога краязнаўчага музея

(фiлiял «Камянецкая вежа») Г.K.Tapaceвiч i ўciм шаноўным камянчанам, якiя так цёпла cустрaкаюць нас штогод. Да новых сустрэч...

 

Kipaўнiкi экспедыцыi:

Алег IOЎ, вядучы навуковы

супрацоўнiк аддзела

сярэдневяковай apxeaлoгii

Iнстытута  гicторыi НАН

Беларусi, кандыдат

гiстарычных навук;

Аляксандр  БАШКOЎ,

выкладчык кафедры гiсторыi

славянскiх народаў

Брэсцкага двяржунiверсiтэта,

кандыдат гicтарычных навук.

"Навiны Камянеччыны"