Stol-Kam Kamenets

 

Cведчанне аб жыццi благавернага князя ВАЛЫНСКАГА Уладзiмipa(IААНA) ВАСIЛЬКАВIЧА

 

Нараджэнне, дзяцiнства i юнацтва князя Уладзiмiра (Iаана) прыпала на самы першы перыяд мангола-татарскага гнёту, i гэта пакiнула адбiтак на яго лёсе, як i тысяч сучаснiкаў. Быў час агню i мяча. Благаверны князь з маленства зацвярджаўся ў веры Праваслаўнай i служэннi Богу ў прыстойным прыняццi пакут i выпрабаванняў, ведаючы, што «Гасподзь, каго любiць, таго карае» (Евр. 12:6). Выхаванне княжыча было, паводле благапрыстойнага рускага звычаю, царкоўным.

Пачатак прамудрасцi страх Бocкi клаўся ў аснову жыцця праз чытанне i выкананне Свяшчэннага Пiсання. Князь з юнацтва палымнеў любоўю да Хрыста i зацвярджаўся ў любовi да блiжнiх, бо любоў князя не была падманнай: ён у Хрысце любiў аднолькава як багатых, так i бедных. 3 маладых гадоў iмкнуўся да благапрыстойнасцi, цярпення, любовi да Айчыны i поўнай адданасцi волi Боскай.

Сёння дакладная дата нараджэння князя Уладзiмiра (Iаана) невядома. Гэта тэма асобных пошукаў. А прыблiзна ведаем, што нарадзiўся ён у межах 1238-1247 гадоў.

КНЯЗЬ ВАСIЛЬКА

Вядома, што яго бацька благаверны князь Васiлька, аб якiм з гонарам згадваюць замежныя летапicы, асаблiва ў Сербскай гiсторыi (ён сябраваў з каралём Стэфанам Драгуцiным). Князь Васiлька Раманавiч нарадзiўся ў 1203 г. ад Вялiкага князя Рамана (Барыса) Мсцicлававiча. Яго мацi звалi Ганнай. Княжну Ганну лiчылi то багатай вiзантыйкай Марыяй Каматэрас, то дачкою валынскага баярына, магчыма, сястрою баярына Miраслава, што займала не апошняе месца пры двары караля Данiiлы. Князь Васiлька брат караля Данiiлы Раманавiча, некалi воiн смелы i нястомны, якога называлi вопытным у праўдзе i спагадным, скончыў свае днi манахам i працаўнiком. Распавядаюць, што нейкi час ён жыў у зарослай кустоўем пячоры, аплакваючы гpaxi былога валадарства i ратных паходаў. У cxiмe ён прыняў блажэнную смерць у 1271 г. Яго жонка вялiкая княгiня Алена (памерла раней, у 1265г.) дачка князя Кракаўскага Лешка Белага, якi быў старэйшым сынам Кракаўскага князя Казiмiра Справядлiвага i княгiнi Алены, дачкi князя Смаленскага i Вялiкага князя Kieўcкaгa Расцiслава. Яе цела ўпaкoiлi у Св.-Успенскай кафедральнай царкве г. Уладзiмiра Валынскага, там i цела князя Васiлька. У 1261 г. князь Васiлька аддаў сваю дачку Вольгу за Чарнiгаўскага князя Андрэя Усеваладзiча. На вяселлi былi брат Васiлькаў кароль Данiiла Раманавiч з сынамi Львом i Шварнам, «и иных князей много, и бояр много». КНЯЖНА ВОЛЬГА У летапicе згадваецца, што ў 1262 г. малады княжыч Уладзiмiр Васiлькавiч паспяхова ваяваў за Айчыну супраць войска Лiтоўскага князя Мiндоўга i мангола-татарскай навалы, «...воеваша около Каменца...» (Iпацьеўскi летапiс, стар. 200).

У 1264 г. князь Бранскi Раман Мiхайлавiч аддаў дачку Вольгу за князя Уладзiмiра, сына князя Васiлькава. Княжна Вольга (Алена) была малодшай (чацвёртай) i самай мiлай з дачок благавернага князя Рамана, унучкай святога благавернага Mixaiлa Усеваладзiча, князя Чарнiгаўскага, якi прыняў вянец пакутнiка ў час Арды ў 1246 г.

А ў 1264-м, перад вяселлем, на князя Бранскага Рамана Мiхайлавiча пайшла з вайной раць лiтоўская. Ён бiўся з iмi i перамог ix, быў паранены, праявiў вялiкую мужнасць i прыехаў у Бранск з гонарам вялiкiм, з радасцю аддаў замуж мiлую дачку сваю i паслаў з ёю сына свайго старэйшага i баяраў многа.

 

ПЕРШАЯ ЦАРКВА НА КАМЯНЕЧЧЫНЕ

У тым жа годзе ўпакоiўся кароль Данiiла Раманавiч, князь добры, смелы i мудры, якi збудаваў многiя гарады i цэрквы праваслаўныя i ўпрыгожыў ix; атрыманыя ад Бога велiч i багацце скарыстаў для спраў мiласэрных, асветы, захавання народных святыняў.

Паводле летапicных даных, якiя адшукаў у Дзяржаўным apxiвe г. Петраграда ураджэнец Камянца Фiлосаф i перадаў ix камянецкаму святару Льву (Паеўскаму), якi, будучы патрыётам i краязнаўцам, занатаваў ix (у 1894 г.) у гiстарычным нарысе (140 старонак) пад назвай «Каменецъ-Литовскъ и его древние храмы», самай першай у наваколлi была царква Благавешчання Прасвятой Багародзiцы. Яна збудавана ў 1250 годзе благаверным князем Валынскiм Васiлькам Раманавiчам, i гэтая святыня была багата ўпрыгожана яго сынам князем Уладзiмiрам (Iаанам) Васiлькавiчам: Kнiгaмi, iконамi, крыжамi i другiмi святымi каштоўнасцямi. Iпацьеўскi летапiс за 1276 год сведчыць: тая зямля апусцела 80 гадоў назад у час княжання Рамана Мсцicлававiча; цяпер жа Бог узвёў яе мiласэрнасцю сваёю, бо благаверны князь Уладзiмiр (Iаан) перш чым вырашыць, дзе б за Бярэсцем збудаваць горад, звярнуўся да Госпада ў гарачай малiтве, узяў кнiгi прарочыя i Гасподняй воляю адкрылася яму прароцтва Icaii: «Духъ Господень на мне, его же ради помаза мя... и созижют пустыня вечная, запустевшая прежде, воздвигнути городы пусты запустевшие от рода». Князь же Уладзiмiр ад гэтага прароцтва адчуў мiласэрнасць Боскую да сябе i пачаў шукаць месцы падобныя, дзе б узвесцi горад.

...Вярнуўшыся на 80 згаданых гадоў назад (у час жыцця Вялiкага князя Рамана Мсцiслававiча 1196г.) чытаем у Iпацьеўскiм летапicе: «...Ростиславъ Рюриковичь съ Володимеричи и съ Чернымъ Калобукомъ, ъхавше, повоеваша и пожгоша волость Романову около Каменця...» Воласць Раманава каля Камянца была вядома багаццем i была любiмай княжай зямлёю яшчэ ў той час.

Св.-Благавешчанская царква, збудаваная благапрыстойным князем Васiлькам на горцы Кладучай, благавяшчала вечнай памяццю i дараваннем грахоў yciм, хто раней адышоў з верай i надзеяй уваскрэсення бацькам, братам i сестрам нашым у Хрысце. Магчыма, пасля наследавання княжаскага стала у 1268 г. князем Уладзiмiрам (Iаанам), благапрыстойны Васiлька стaў манахам-схiмнiкам у зарослай кустоўем пячоры шматпакутнай зямлi камянецкай, паблiзу Св.-Благавешчанскай царквы на гары Кладучай, дзе знайшлi спакой косцi яго продкаў, забiтых у 1196 годзе. Подзвiг манаха-cxiмнiкa ён нёс з 1268 г. да блажэннага канца свайго ў 1271 г. Не выпадкова i тое, што задоўга да з'яўлення Камянецкага княжаскага стаўпа благаверны князь Уладзiмiр Васiлькавiч упрыгожыў Св.-Благавешчанскую царкву на горцы Кладучай, а княжы горад Камянец стаў яго другой любiмай рэзiдэнцыяй пасля Любомля.

Благаверны князь Уладзiмiр i яго жонка Вольга cвaix дзяцей не мелi. I каб выканаць запавет Божы, яны удачарылi дзеля Хрыста атракавiцу Iзяславу, якая асiрацела. I выхавалi яе ў благапрыстойнасцi i слове, з павучэннямi, карыснымi для душы. Выхоўвалi перш за ўсё асабiстым прыкладам. 3 маладых годоў i да сыходу жыцця захоўваў князь у чысцiнi Боскiя днi посту i кожную нядзелю да Святых Тайнаў далучаўся, жадаючы прадстаць перад Богам з чыстай душою i пакорным сэрцам. Князь Уладзiмiр прыняў кiраванне княствам, маючы моцную веру ў волю Боскую, i захоўваў Валынскае княства ад разбурэння на працягу 20 цяжкiх гадоў княжання. Часта горача, са слязьмi, малiўся перад напicаным iм цудатворным абразам Прасвятой Багародзiцы, якi пазней будзе называцца «Камянецкiм». Той абраз быў падораны у 1268 годзе ў першую, з часоў жыцця Рамана Вялiкага, камянецкую царкву.

 

«ЕСЛИ НАЧАТОК СВЯТ, ТО И ЦЕЛОЕ; И ЕСЛИ КОРЕНЬ СВЯТ, ТО И ВЕТВИ»

Маючы княжацкую адказнасць перад Богам за захаванне Праваслаўных святыняў, за умацаванне благапрыстойнасцi cвaix падданых, а таксама за cвaix жонку-княгiню i дачку, благаверны князь, абавязаны ўладай спрыяць праваслаўным хрысцiянам, перад смерцю не прыняу cxiмy, а да канца cвaix дзён, праз усе пакуты i выпрабаваннi нёс княжаскае служэнне перад Богам за веру Праваслаўную. Калi ён перадаваў княжацкi прастол пераемнку, дык не выпадкова, а прадбачлiва благаславiў не старэйшага князя Юрыя, а малодшага князя Мсцicлава, што стала правобразам благаславення, дадзенага патрыярхам Iакавам малодшаму Яфрэму.

Благаверны князь Уладзiмiр, якi аддаў свае жыццё i душу за другi свая, не забыты праваслаўным благапрыстойным людам. Бо дагэтуль схiляе чадаў Царквы да служэння ў гонар Божы дзеля дабрабыту Радзiмы i яе народа. Паводле летапicу, неўзабаве пасля смерцi князя, быў напiсаны «Рассказ о болезни и смерти князя Владимира Васильковича», якi ўвайшоў у зборнiк «Повести древней Руси», а таксама ў Iпацьеўскi летапiс, што сведчыць аб хрысцiянскiм вялiкадушшы i любовi да народа, якiя спалучалiся з шырокай дабрачыннасцю благавернага ўгоднiка Божага. 3 летапicаў вядома малiтва князя Мсцicлава да нябожчыка благавернага князя Уладзiмiра з прашэннем аб хадайыцтве яго перад Госпадам Богам.

У хрысцiян, якiя шануюць iмя князя Уладзiмiра, узнiкае справядлiвае пытанне: калi для далучэння ўгоднiка Божага да лiку шануемых у дадзенай мясцовасцi святых неабходна, каб Богу прыдатнае жыццё праведнiка было засведчана дарам цудадзейства пасля смерцi яго народнай павагай, дык чаму ж праведнiк дагэтуль не кананiзаваны ў лiку шануемых у нашым xpai святых?

Матэрыялы сабраў Мiхаiл MAKCIMOBlЧ.

"Навiны Камянеччыны" №65(6806), 21 жнiўня 2002 года, стр.3.